Браніслаў Тарашкевіч. / Бронислав Тарашкевич. - Выбранае. / Избранное. [1991, PDF, BLR]
Год: 1991
Автор: Браніслаў Тарашкевіч / Бронислав Тарашкевич
Жанр: критика, публицистика, переводы
Издательство: "МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА"
ISBN: 5-340-00498-8
Язык: Белорусский
Формат: PDF
Качество: Собственно отсканированные страницы
Количество страниц: 169 (318)
Описание: Бронислав Тарашкевич известен сегодня как автор первой грамматики белорусского литературного языка, а также своими переводами бессмертных произведений Адама Мицкевича и Гомера. Довоенная Западная Беларусь и шире - мир -знали его как лидера национально-освободительного движения, основателя и руководителя стотысячной Белорусской крестьянско-рабочей Громады. В творческом наследии Б. Тарашкевича большое место занимает публицистика. Она несет в себе неповторимый образ эпохи поисков и борьбы за свершение высоких идеалов народа. "Избранное" включает публицистические выступления Тарашкевича в Сейме Речи Посполитой Польши, также языковедческие и литературоведческие этюды ранних и последних лет его жизни, фрагменты из "Илиады" Гомера.
Оглавление
[*]Арсень Ліс. Слова, сказанае ў абарону сейбіта
[*]Культурна-асветныя артыкулы
[*]палітычная публіцыстыка
[*]пераклады
[*]каментарыі
Браніслаў Тарашкевіч
Тарашкевіч Браніслаў, нарадзіўся 20.01.1892 г. у засценку Мацюлішкі (цяпер Віленскі раён, Летува) у сялянскай сям'і.spoiler]
У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта і быў пакінуты пры кафедры расейскай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаскай і лацінскай моў. У 1917 г. - адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Белнацкама, яго Петраградскага аддзялення. У 1919 г. - выкладчык беларускай і грэчаскай моў у Менскім педагагічным інстытуце. У 1920 г. - загадчык беларускага сектара дэпартамента асветы т.зв. Сярэдняй Літвы. З 1921 г. - дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом (дэпутатам) у польскі сейм, належаў да левага крыла Беларускага пасольскага клуба, якое цесна зблізілася з камуністычнымі сіламі. Заснавальнік і старшыня Беларускай сялянска-рабочай грамады (1925-1927). Удзельнічаў у III канферэнцыі КПЗБ як сябра кампартыі (1925). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі буржуазнымі ўладамі, а ў траўні 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення. У 1930 г. выпушчаны з астрога. У лютым 1931 г. арыштаваны, у лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 06.05.1937 г. арыштаваны. Пастанова НКУС ад 05.01.1938 г. адменена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 26.01.1957 г. Акадэмік АН БССР.
Расстраляны 29.11.1938 г.
У беларускім друку выступаў з 1914 г. Выдаў у Вільні «Беларускую граматыку для школ» (1918, вытрымала 6 выданняў). Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера (урывак змешчаны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», 1935), «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча (1981; Ольштын, 1984). Апублікаваў брашуры «Заходняя Беларусь - плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі (1931), «Как живут крестьяне за границей» (Масква - Ленінград, 1935), «Дифференциация крестьянства в Польше во время кризиса» (у зборніку «Польская деревня во время кризиса», Масква, 1935).
Вядомы як публіцыст і выдатны прамоўца часоў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі.